Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Канцэрт дзіцячых калектываў ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры “На крылах таленту”

26.05.2022

24 мая 2022 года адбыўся справаздачны канцэрт дзіцячых калектываў ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры “На крылах таленту”.

У канцэртнай праграме было прадстаўлена цэлае сузор’е  талентаў у самых розных жанрах – ад вакалу і дэкламавання вершаў да тэатральных пастановак. Арганізатары канцэрту ўдала скампанавалі лепшыя ўзоры мастацтва і майстэрства юных артыстаў. А вядучая праграмы, Алена Санюковіч, з душэўнасцю і цеплынёй аб’яўляла кожнага таленавітага гурткоўца.

Фестывальную праграму «На крылах таленту» адкрылі ўдзельнікі узорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі”, якой кіруе Анастасія Дзятко. Гучалі музычныя кампазіцыі на беларускай, рускай, украінскай мовах.

Шчыра парадавалі выхаванцы эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі”. Не гледзячы на зусім яшчэ юны узрост, яны сваімі песнямі “заводзілі” гледачоў не горш чым знакамітыя зоркі. Па прадстаўленых канцэртных нумарах адчувалася, вялікая, крапатлівая праца кіраўніка аб’яднання Таццяны Лужынскай.

Не абышлі сваёй увагай ўдзельнікі канцэрту і літаратурнай спадчыны Валожыншчыны. Наведвальнікі гуртка літаратурнага мастацтва  “Летуценнік” артыстычна, натхнёна і эмацыянальна чыталі творы паэтаў-землякоў  і вершы ўласнага сачынення.

Карагод эмоцый і пачуццяў гледачоў выклікалі тэатральныя замалёўкі ўдзельнікаў гуртка “Арт вэй”, якім кіруе Вераніка Ляшкевіч. Словам, кожны канцэртны нумар запомніўся сваёй “ізюмінкай”, крэатывам, жаданнем данесці штосьці вельмі важнае да гледача.

Задайте вопрос