25.05.2022 года на базе ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” дзяржаўнай ўстановай культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” была праведзена прэзентацыя выдання “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”, якое было падрыхтавана ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гг. У прэзентацыі з канцэртнай праграмай прыняў удзел сямейны фальклорны калектыў роду Лямбовічаў “Крона” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.


