29.05.2022 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці прайшло традыцыйнае свята “Зялёныя святкі” (Сёмуха). Удзельнікі гуртка “Жаронцы” і ўзорнага фальклорнага калектыву “Вянок” разам з кіраўнікамі Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай і Пятроўскім Дамінікам Казіміравічам спявалі траецкія песні, рыхтавалі абрадавую вячэру, бавілі час гульнямі, смажылі сала на агні. На прыканцы свята дзеці атрымалі дыпломы і лісты падзякі ад Ракаўскага цэнтра народнай творчасці за творчыя дасягненні і ўдзел у фестывалі батлеечных тэатраў (1-е месца) і за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Маладыя таленты Беларусі-2022” (2-ое месца). Разам з дзецьмі актыўны ўдзел у свяце прынялі бацькі ўдзельнікаў гурткоў і госці.


