16 чэрвеня кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, Наталля Жылевіч, наведала аздараўленчы лагер «Планета дзяцінства», што працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына”, дзе для выхаванцаў лагера правяла гульнёва-пазнавальную праграму “Роднае слова”, под час якой удзельнікі паказалі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы. Дзеці перакладалі словы і выразы, адказвалі на пытанні, называлі прадметы, складалі вершы на роднай мове.


