Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

“РОДНЫ СЭРЦУ КУТОК, ТЫ ЗАЎСЁДЫ МНЕ МІЛЫ”…

17.06.2022

Свята в.Данілкі 12.06.2022г.

Багданаўскі СЦК

“Родны сэрцу куток, ты заўсёды мне мілы”… Менавіта так называлася свята вёскі Данілкі Валожынскага раёна, якое 12 чэрвеня сабрала разам людзей цікавых і працавітых. Увесь запал душы яны аддавалі сваёй справе і працай множылі славу роднага куточка. Жыхароў вёскі і гасцей свята ветліва прыняла на сваім падворку Зінаіда Раманаўна Жабко. Свята стала падставай сказаць добрыя словы самай старэйшай сяльчанцы Дануце Віктараўне Салішэўскай і маленькаму жыхару Цімафею Станкевічу. Добрага здароўя і доўгіх год жыцця пажадалі ветэранам працы, сям’і Зінаіды Раманаўны і Франца Вікенцьевіча Жабко з нагоды 25- годдзя сумеснага жыцця, імянінніцы Анне Міхайлаўне Янкоўскай. З асалодай слухалі жыхары вёскі Данілкі жарты, народныя і сучасныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў Багданаўскага сельскага Цэнтра культуры і Вішнеўскага сельскага дома культуры.

Задайте вопрос