24 чэрвеня 2022 года ў г.п. Івянец ладзілася народнае свята “Купалле”. Гулянне пачалося з акцыі “Спляці вянок” з удзелам юных івянчан. Адбылася канцэртная праграма, у якой паказвалі сваё майстэрства фальклорны аматарскі калектыў “Гасцінец” з Ракава і Старасвержаньская дзіцячая школа мастацтваў са Стаўбцоўскага раёна. Па традыцыі на мерапрыемстве ўшаноўвалі жыхароў пасёлка, якія сваёй працай і клопатам падтрымліваюць свае домаўладанні ў эстэтычным і добраўпарадкаваным выглядзе. Гэта гаспадары сядзіб: Карыцкая Тамара Чэславаўна, Трубіш Наталля Чэславаўна, Трубіш Валянціна Міхайлаўна, Лабун Іван Станіслававіч, Рэут Наталля Вацлаваўна.
Не абышлося без купальскага кастра, шукання “Папараць-кветкі” і начной дыскатэкі.
На працягу ўсяго свята працавалі дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя кропкі.


