Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

3 ліпеня Валожын адзначаў Дзень Незалежнасці і Свята роднага горада

08.07.2022

3 ліпеня Валожын, разам з усёй краінай, адзначаў Дзень Незалежнасці, а ў дадатак  і Свята роднага горада. Раённы цэнтр культуры падрыхтаваў шэрах яркіх і запамінальных мерапрыемстваў, якія на працягу ўсяго дня цешылі валожынцаў і гасцей свята. З самай раніцы на плошчы працавалі пляцоўкі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, дзе кожны жадаючы  мог набыць памятныя сувеніры.

І вось, увага, гучаць фанфары і на сцэне разварочваецца цэлы спектакль, які, нібы ў люстэрку часу адлюстраваў даваенны Валожын і падзеі ваеннай пары. Змяняліся даты і сцэны жыцця, змняліся героі і час, нязменным заставаліся толькі ўзрушаныя эмоцыі і пачуцці гледачоў.

Пасля афіцыйнага адкрыцця свята на плошчы з’явіліся калоны працоўных калектываў горада і раёна, дзе кожны стараўся адметна і цікава прадставіць  выхад сваёй арганізацыі. Не стаў выключэннем і праход работнікаў кільтуры. Арыгінальным, крэатыўным быў флэшмоб, які ўчынілі на плошчы “музейшчыкі”, “бібліятэкары”, прадстаўнікі клубных аб’яднанняў і аматарскіх суполак разам з прадстаўнікамі раеннага цэнтра культуры і сельскіх дамоў культуры.

У гэты дзень адбылося ўскладанне кветак да помніка загінуўшым воінам. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто не дажыў да гэтага светлага дня і аддаў жыццё ў імя міру замлі.

А пасля мітынгу ў гонар свята адбыўся канцэрт ”Багаты на таленты наш край”, пад час якога на сцэну, змяняючы адзін аднаго, выходзілі прафесійныя і самадзейныя артысты, ад самых маленькіх да ветэранаў. Салісты і калектывы, песні і танцы, музычныя кампазіцыі і вершы – ўсе прыйшлося па душы гаражанам і гасцям горада.

Адна канцэртная праграма змяняла другую, а гледачоў на плошчы станавілася ўсё больш, людзі з задавальненнем сустракалі апладысментамі, як даўно знаёмыя калектывы – “Сваякі”, “Дубінскія фанабэры”, так і маладых выканаўцаў. Сенсацыю выклікала выступленне народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” з мікс-папуры на тэму сучасных маладзежных песень. Ніхто не чакаў ад спявачак ведання трэндавых кампазіцый і такога экспрэсіўнага выканання! Стыльна, па-новаму, яскрава, нават феерычна зъявіліся на сцэне дзяўчаты з узорнай студыі “Грацыя”. У сваіх строях яны выглядалі так, быццам толькі што вярнуліся з модных паказаў Парыжу ці Мілану…

Да самага вечара не пусцела галоўная плошча горада, людзі прыходілі сюды сем’ямі і кожны знаходзіў сабе занятак па душы. Кульмінацыяй святочнага дня стала Рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам”. Складана перадаць усе эмоцыі і пачуцці, калі тысячы галасоў зліваюцца ў адзіны хор і вольна і з гонарам разносіцца па ўсёй краіне “Мы беларусы…”. У такія хвіліны адчуваеш сябе часцінкай сваёй невялікай, але вольнай і годнай дзяржавы. А святочны салют дадаў у стракаты букет пачуццяў фарбаў радасці і захаплення.

Задайте вопрос