Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Купалле

08.07.2022

Вечарам 7 ліпеня шматлікія жыхары Валожына сабраліся каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле. Распачаў свята Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец”, з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.  Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі.

Дзяўчаты актыўна ўключаліся ў старажытны абрад продкаў – пляценне вянкоў. Кожная старалася стварыць непаўторны вобраз. На заканчэнні гуляння вяночкі былі пушчаны на ваду возера.

Купалле - старажытнае народнае свята, якое ўвасабляе ў сабе самыя магутныя стыхіі прыроды – агонь і ваду. Таму, як і на працягу многіх гадоў, было разведзена вогнішча. Прысутныя радасна ўспрынялі магчымасць пабыць ля агню.

Святочнае гулянне працягнула канцэртная праграма салістаў ДУК “Валожынскі раенны цэнтр культуры”, якая  плаўна перайшла ў святочную дыскатэку.

Задайте вопрос