Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Лазня – небяспечны ў дачыненні да ўзнікнення пажараў будынак

14.07.2022

З даўніх часоў лазні карыстаюцца вялікай папулярнасцю, бо гэта выдатны спосаб аднавіць сваё здароўе, расслабіцца і супакоіцца. Але, з іншага боку, гэта і немалая рызыка, так як лазня – небяспечны ў дачыненні да ўзнікнення пажараў будынак. Рызыка ўзнікнення такіх пажараў узнікае больш у выхадныя дні.

Большая частка пажараў у лазнях узнікае з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення:

– Для бяспечнанай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць аб тым, што печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да ахоўных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці пергародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў. Не трэба забываць і тое, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца ўжываць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, але тут з’яўляюцца выключэннем вадкасці, спецыяльна прызначаныя для распальвання. Не трэба тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, а таксама дапускаць іх перакалу. Што датычыцца гаручых матэрыялаў, то іх нельга размяшчаць на печы, у непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін, ды і пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, нельга. Апошняе, аб чым не трэба забываць гэта тое, што печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без сквазных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін комін павінен быць атынкаваны і пабелены. Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, ацяпляльных прыбораў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.

Памятаеце! Пры выкананні правіл пажарнай бяспекі, якія тычацца правільнага ўзвядзення лазні і далейшага яе выкарыстання, можна забяспечыць сабе прыемны адпачынак у “парылцы” на доўгія гады.

Задайте вопрос