20 жніўня каля фізкультурна-аздараўленчага комплекса ў Валожыне адбыўся школьны кірмаш. Школьны асартымент прадставілі Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання, Лагойскае райспажыўтаварыства, УП “Аблкаапгандаль” Мінскага аблспажыўсаюза, індывідуальныя прадпрымальнікі. Горкі і атракцыёны забаўлялі дзяцей, а музычныя падарункі ўсім дарылі ўдзельнікі дзіцячых вакальных гурткоў і салісты раённага цэнтра культуры.


