Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-музычная сустрэча “Мы, дзеці твае, Беларусь!”

02.09.2022

Першага верасня ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” гасцінна сустракаў навучэнцаў СШ№1 г. Валожына на літаратурна-музычную сустрэчу “Мы, дзеці твае, Беларусь!”, прыўрочаную Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства, якую ладзілі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Падчас мерапрыемства дзеці і настаўнікі пачулі цікавы расповед пра гісторыю роднага краю, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай валожыншчыны і вядома ж прымалі віншаванні з пачаткам навучальнага года ад валожынскіх літаратараў. У якасці падарунка Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун і самадзейная паэткі  Галіна Гражынская і Марыя Мучынская чыталі свае вершы, а салісты раеннага цэнтра культуры Анастасія Адамовіч, Вераніка Ляшкевіч і Вольга Дзедуль парадавалі дзяцей і дарослых прыгожымі песнямі. 

І настаўнікі, і дзеці, з задавальненнем уключаліся ў размову, адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у віктарыне і за правільныя адказы кожны атрымаў невялічкі падарунак.

Задайте вопрос