Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Вішнеўская сельская бібліятэка сумесна з Дзіцячай школай мастацтва правялі мерапрыемства  прымеркаванае да Дня народнага адзінства

19.09.2022

16.09.2922 года Вішнеўская сельская бібліятэка сумесна з Дзіцячай школай мастацтва правялі мерапрыемства  прымеркаванае да Дня народнага адзінства.

На мерапрыемства завіталі дзеці і дарослыя.

Біблятэкар Жвірко Алена Генадзеўна цудоўна аформіла кніжную выставу “17 верасня”, дзе наглядна пазнаёміла прысутных з гісторыяй нашай краіны, а затым распавядала  пра  падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года,  пра Закон “ Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі” (БССР), падкрэсліла, што сёння беларускі народ  аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахільнасць і самадасканальнасць  беларускай нацыі і дзяржаўнасці..

Настаўнік ДШМ і ўдзельнік аб’яднання “Рунь” Садоўская Л.В. рассказала, што дзеці ў першую чаргу павінны любіць і ганарыцца сваёй малой радзімай, цаніць сваіх бацькоў,  родных і з павагай адносіцца да старэйшага покалення. бо каб ўпрыгожыць свет мы павінны спачатку ўпрыгожыць тое месца, дзе жывём.

Пасля прачытала свой уласны верш “ Мая вёсачка” і падаравала  два аўтарскія зборнікі вершаў у бібліятэку.

Дзеці з задавальненнем слухалі, адказвалі на пытанні, якія ім задавалі настаўнікі ДШМ, і малявалі малюнкі пра радзіму.

Мерапрыемства атрымалася змястоўным, цёплым і пазнавальным.

Задайте вопрос