Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

“Жаронцы ў вандроўцы”

13.10.2022

09.10.2022 года удзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы” і іх бацькі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці, кіраўнік Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна зладзілі экскурсію ў г.п. Івянец. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Праграма дня была вельмі насычанай і цікавай.Першай кропкай прыпынку стала урочышча Тупальшчына, дзе пахаваны пісьменнік, драматург, стваральнік першага тэатра сучаснага тыпу на тэрыторыі Беларусі Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч. Потым адбылася цікавая экскурсія ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Дырэктар музея Адамовіч В.Т. правляла экскурсію па музею побыту і кузні. Дзеці пазнаёміліся таксаам  з працай ганчара і ткачыхі. Зацікавіў дзяцей і дарослых майстар-клас па лепцы з гліны. Завяршылася знаёмства з Івянцом наведваннем касцёла святога Міхаіла і кляштара францішканцаў, які вабіць да сябе сваёй веліччу, старажытнасцю і прыгажосцю. Усе ўдзельнікі экскурсіі засталіся задаволенымі.

Задайте вопрос