1 верасня раённы цэнтр культуры сустракаў гасцей, што прыйшлі на літаратурна-пазнавальную сустрэчу "І першым было слова", прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Імпрэзу ладзілі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь". Пад час яе госці пачулі цікавы расповед пра гісторыю свята, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай валожыншчыны і паслухалі вершы і песні ўдзельнікаў аб'яднання: у аўтарскім выкананні, ў выкананні народнага гурта народнай песні "Сваякі" і народнага хору ветэранаў працы "Спяваючыя сэрцы". А яшчэ, гледачы з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне, і за правільныя адказы атрымалі невялічкія падарункі.


