Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Купалле у Ракаве

30.06.2017

Самым яскравым і відовішчным святам народнага календара з’яўляецца свята найвышэйшага росквіту ў прыродзе Купалле. У Ракаве яно адбылося 24 чэрвеня. Напачатку ўдзельнікі свята мелі магчымасць падсілкавацца стравамі традыцыйнай кухні: юшка, смажаныя на агні яйкі, бліны, гарбата і інш. Працаваў  горад майстроў (было прадстаўлена ганчарства, кавальства, пляценне з саломкі, вышыўка, ткацтва паясоў, а таксама сучасныя віды ДПМ (упрыгожванні, лялькі і інш.). Акрамя сваіх вырабаў, майстры дэманстравалі сваё майстэрства ў форме майстар-класаў.  На свяце прысутнічалі запрошаныя калектывы з Дзяржынскага раёна (моладзевы гурт “Кастарват”), калектыў з БдзУКіМ “Талака”, музычная капэла “На таку”. Уразіла ўдзельнікаў свята і само гулянне: танцы, песні, гульні, скокі праз вогнішча, варажба на вянках, абрад “падтрымання сіл сонца”, абрад сустрэчы сонца.

Задайте вопрос