07.01.2024 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці прайшло свята “Пад Каляднай зоркай”. У свяце прынялі ўдзел драматычны гурток “Жаронцы”, аб,яднанне “Юны этнограф” Ракаўскага ЦНТ і Ракаўская Спаса-Прэабражэнская праваслаўная царква. У праграме свята прагучалі калядныя песні, вершы, класічная музыка, быў пастаўлены спектакль “Цар Ірад” і спектакль творчай студыі “Лісья нора”- “Рождественская история”. Сярод маленькіх гледачоў былі дзеці, якія знаходзяцца на ўліку СОП. На прыканцы свята з рук настаяцеля царквы Лепіна Сергія дзеці атрымалі салодкія падарункі.






