20 студзеня на сцэне Раённага цэнтра культуры адбылася імпрэза «Сцяжыны натхнення Ядвігіна Ш.» прысвечаная 155-ай гадавіне са Дня нараджэння нашага земляка, вядомага беларускага празаіка, публіцыста, драматурга і фалькларыста. У зале прысутнічалі школьнікі горада, настаўнікі, адапачываючыя санаторыя «Налібоцкая пушча». Намаганнямі ўдзельнікаў калектыву «Рунь» і гуртка паэтычнага мастацтва «Летуценнік» на суд гледачоў былі прадстаўлены апавяданні Ядвігіна Ш., у тым ліку ў інсцэніраванай форме. Таксама ўдзельнікі народнага калектыву прачыталі вершы, прысвечаныя свайму знакамітаму земляку.





