Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Пра бяспеку ў інтэрнаце

22.02.2024

У рамках другога этапу інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі "Бяспека ў кожны дом!" старшы інспектар сектара прапаганды жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наталля Станкевіч правяла прафілактычнае мерапрыемства ў інтэрнаце РУП «Валожынскі жылкамунгас».   

         Інспектар прадэманстравала дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і распавяла пра важнасць яго наяўнасці ў жылых памяшканнях і спраўнасці. Непадробную цікавасць у юных удзельнікаў акцыі выклікала гульня "Бяспека ў доме". Дзеці называлі парушэнні, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў або пажару ў кватэры. Прадстаўнік выратавальнага ведамства нагадала нумары службаў экстранага рэагавання і растлумачыла "5 крокаў выратавання".

        У завяршэнні мерапрыемства ўсім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

        У мэтах папярэджання пажараў у жыллё МНС нагадвае:

       – забараняецца сушыць і складаваць на печах, размяшчаць блізка да топачных адтулін паліва, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы;

       – забаронена курыць у ложку, выкідваць непатушаныя запалкі і цыгарэты з аконных праёмаў, балконаў;

       – сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапускайце прымянення самаробных электрапрыбораў і «жучкоў»;

       – не пакідайце малалетніх дзяцей адных, навучыце іх правілам бяспекі.

1_197.JPG

2_3.JPG

3_5.JPG

4_2.JPG

5_copy_copy.JPG

Задайте вопрос