У рамках рэспубліканскай акцыі " Бяспека ў кожны дом!" і з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх ратавальнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна прадстаўніком Валожынскага РК ГА БРСМ правялі мерапрыемства ў ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" горада Валожына.
У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі МНС распавялі пра мэты праводзімай акцыі, правялі навучальныя гульні: «Пяць крокаў выратавання», «Крыжыкі нулікі», «Знайдзі 5 аднолькавых» і многае іншае. Паўтарылі правілы пажарнай бяспекі ў побыце, успомнілі чым можна патушыць нязначнае ўзгаранне і нагадалі тэлефоны службы выратавання і іншых экстранных службаў. Дзецям, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, было прапанавана сабраць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у пальчатках пажарнага.
Хлапчукі і дзяўчынкі ахвотна "ліквідавалі" небяспекі ў кватэры, вывучалі знакі эвакуацыі. Ратавальнікі нагадалі дзецям аб недапушчэнні пястоты з запалкамі і запальніцамі, распавяла, да якіх трагічных наступстваў можа прывесці дзіцячае свавольства з агнём, уручылі яркія буклеты, якія деці вывучаць дома разам з бацькамі.
З задавальненнем выконваючы ўсе заданні школьнікі даказалі: яны гатовыя да бяспечных гульняў і дастаткова «ўзброеныя» правіламі бяспекі жыццядзейнасці! На памяць кожны ўдзельнік сённяшняй акцыі атрымаў карысныя брашуры, буклеты і ўлёткі.


