21.02.2024 года Ламбовіч Хрысціна Станіславаўна, кіраўнік тэатральнага гуртка “Жаронцы” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці, паказала спектакль па матывах беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок” дзецям другога класа Ракаўскай школы. З задавальненнем актыўны ўдзел у спектаклі прынялі самі дзеці і іх настаўнікі.




