Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Пад час вясенніх канікул

29.03.2024

Пад час вясенніх канікул  выхаванцы аздараўленчага лагера «Планета дзяцінства», што працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”, наведалі ГУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, дзе  ўдзельнікамі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”  для іх былі падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. 27 сакавіка прайшла забаўляльна-пазнавальная  праграма “Мой родны край – мая зямля”, пад час  якой дзеці паказалі сябе як добрыя знаўцы гісторыі краіны і роднай Валожыншчыны. А 29 сакавіка інтэлектуальна-інфармацыйная гульня “Цудоўны свет кнігі” правяла школьнікаў па гістарычнаму шляху стварэння кнігі, пазнаёміла з выданнямі паэтаў-рунеўцаў. Дзеці з захапленнем паслухалі вершы ў выкананні аўтараў, сярод якіх была і Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Жызнеўская. Вялікую асалоду дзеці таксама атрымалі ад прагляду мультыплікацыйных фільмаў, сеансы якіх былі спецыяльна арганізаваны раённым цэнтрам культуры.

image 29 03 24 03 51 1

Задайте вопрос