Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Атрад лідараў жніва-2024 папоўніўся новымі імёнамі

29.07.2024

За выхадныя дні ў раёне з’явіліся тры камбайнавыя экіпажы-тысячнікі і чатыры вадзіцелі, якія перавезлі па тысячы тон збожжа. Да камбайнераў-тысячнікаў далучыліся Сяргей Аніська з “Валожынскага”; два камбайнавыя экіпажы ў складзе Віктара Тура і Леаніда Іода, Віктара Пашкевіча і Мікалая Мароза. Адразу тройка вадзіцеляў-тысячнікаў стала вядома ў “Агра-Дубінскім”: да раённых пераможцаў жніва далучыліся Антон Лінкевіч, Мікалай Зянько і Сяргей Рабаў. Тысячнікам стаў і вадзіцель з “Бабровічаў” Алег Кузняцоў. Кожны з іх атрымае Падзяку старшыні райвыканкама і падарунак ад прафсаюзнай арганізацыі. Усяго на раніцу 29 ліпеня ў раёне налічвалася 6 камбайнераў-тысячнікаў і 11 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа.

Источник:https://valozhin.by/29072024/atrad-lidara%d1%9e-zhniva-2024-papo%d1%9eni%d1%9esya-novymi-imyonami/

Задайте вопрос