Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Ёсць 2 тысячы перавезенага збожжа!

31.07.2024

Такі вынік руплівай працы на сёлетнім жніве вадзіцеля сельгаспрадпрыемства “Валожынскае” Андрэя Падлужнага. 17 ліпеня ён першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа, а літаральна праз два тыдні, 30 ліпеня, ва ўласную скарбонку далучыў яшчэ адну.

802-2.jpg

Павіншаваць пераможцу жніва на палеткі гаспадаркі сёння прыехала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, якая ўручыла Андрэю Падлужнаму другую па ліку Падзяку старшыні райвыканкама, спецыяльную наклейку “1000” і падарунак ад прафсаюзаў. Віншаванні з перамогай адрасаваў і лідар прафсаюзаў аграрыяў раёна Вікенцій Адамовіч. Хочацца адзначыць, што, нягледзячы на непагадзь, якая стрымлівае ход уборкі, нашы хлебаробы стараюцца выкарыстаць кожную хвіліну і насамрэч працуюць да сёмага поту. Пацвярджэннем чаму – новыя імёны тысячнікаў. У прыватнасці, 1000 тон збожжа маюць ужо ў сваім заліку камбайнер Мікалай Жызнеўскі і вадзіцель Іван Рындзевіч з “Валожынскага”.

803-2.jpg

Усяго на раніцу 31 ліпеня ў раёне налічвалася 7 камбайнераў-тысячнікаў, 11 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа і 1 вадзіцель-двухтысячнік. Пажадаем нашым рупліўцам так трымаць і надалей!

Источник:https://valozhin.by/31072024/yoscz-2-tysyachy-peravezenaga-zbozhzha/

Задайте вопрос