6 верасня паэты і пісьменнікі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» далі старт мерапрыемствам прысвечаным Дню беларускага пісьменства.
Цыкл мерапрыемстваў стартаваў у Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы першай сустрэчай «Ты ад Бога мне дадзена, мовы дзіўнае прадзіва». Вучняў старэйшай школы №1 горада Валожына віталі паэты і пісьменнікі калектыву, якія дзяліліся сваімі творамі і разважалі з суразмоўцамі на тэму магутнасці слова і значнасці дасканалага валодання мовай у жыцці сучаснага чалавека.
Працягнуўся цыкл мерапрыемстваў у Валожынскім раённым цэнтры культуры, дзе малодшыя школьнікі сярэдняй школы №1 сустрэліся з майстрамі слова.

Падчас мерапрыемстваў «рунеўцы» чыталі маленькім слухачам свае вершаваныя і празаічныя творы.








