Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Да міжнароднага Дня валанцёрства 5 снежня народны калектыў «Рунь» перадаў кавярні «КаVа» кнігі мясцовых творцаў у рамках акцыі «Чытай Валожын».

06.12.2024

 Да міжнароднага Дня валанцёрства 5 снежня народны калектыў «Рунь» перадаў кавярні «КаVа» кнігі мясцовых творцаў у рамках акцыі «Чытай Валожын».
Цяпер за кубачкам гарбаты альбо кавы можна пазнаёміцца з вершамі валожынскіх паэтаў, звярнуцца да празаічных скарбаў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама прачытаць вершы для маленькіх прыхільнікаў літаратуры.
     Супрацоўнікамі кавярні была створана асобная палічка на вакне кавярні, каб нават мінаючыя маглі заўважыць невялічкі куток літаратуры ў антуражнай атмасферы сучаснай кавярні. Цяпер сярод сусветных выданняў мініяцюрнай бібліятэчкі кавярні «KaVa» знаходзяцца кнігі і валожынскіх творцаў. Некаторыя наведвальнікі ўжо змаглі пазнаёміцца і ацаніць кнігі «руняўцаў».

Задайте вопрос