Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Небяспека або "Бяспека"? Пра гэта пагаварылі ў міні-цэнтры бяспекі

21.04.2025

Бяспека дзяцей заўсёды на першым месцы для тых, хто нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе. Педагогі, бацькі і прадстаўнікі МНС нямала надаюць увагу навучанню дзяцей правілам бяспечных паводзін.

Нядаўна на базе сярэдняй школы №2 горада Валожына інспектар сектара прапаганды Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях правяла занятак у міні-цэнтры, дзе наглядна распавяла аб захаванні правіл бяспекі.

Дарэчы, для выхаванцаў з Ракаўскага дзіцячага садка "Сонейка" такая экскурсія была ў першы раз, і ім усё было цікава.

Праходзячы па лакацыях міні-цэнтра бяспекі малыя сутыкнуліся з рознымі перашкодамі і надзвычайнымі сітуацыямі, для паспяховага праходжанні якіх, прытрымліваліся рэкамендацый прадстаўніка МНС.

Дашкаляты ахвотна адказвалі на пытанні інспектара і набылі новыя веды і практычныя навыкі паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Пры дапамозе інтэрактыўнага тэлефона актыўныя дзеці навучыліся правільна і хутка выклікаць ратавальнікаў па нумарах 101 і 112. Даведаліся шмат карысных саветаў аб маленькім выратавальніку–аўтаномным пажарным апавяшчальніку. А таксама паспрабавалі тушыць умоўны пажар з дапамогай вогнетушыцеля

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам быў прадэманстраваны мультфільм «Спецатрад 112» і ўручаны карысныя прэзенты ад МНС.

Задайте вопрос