Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Сустрэча школьнікаў з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікамі народнага калектыву “Рунь”

13.06.2025

12 чэрвеня  ў Валожынским раённым цэнтры культуры адбылася чарговая сустрэча школьнікаў з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікамі народнага калектыву “Рунь” М. Шакун, Л. Гардынец, А Мітрошчанкавай. Разам з паэткамі дзеці падарожнічалі па сцяжынках свайго дзяцінства,  адкрываючы для сябе новыя таямніцы навакольнага свету, якія знайшлі ўвасабленне ў паэтычнай творчасці рунеўцаў. Дзеці, а гэта вучні СШ №2, якія адпачываюць у аздараўленчым летніку, з цікавасцю ўспрымалі вершаваныя казкі і проста вершы пра дамашніх пітомцаў, прыроду, летні адпачынак, актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўных літаратурных гульнях, уступалі ў дыялог. Сустрэча была ўзаемна цікававай і прынесла ўсім задавальненне.

IMG_20250612_110438.jpg

IMG_20250612_110505.jpg

Задайте вопрос