Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна і іх сем’і наведалі Гродна

23.06.2025

Цяпер у сельскай гаспадарцы – гарачая пара. Тым не менш, прафсаюзны актыў Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплекса, знайшоў час, каб для сваіх працаўнікоў арганізаваць добры адпачынак.

42 работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна  і іх сем’і  наведалі адзін з самых гістарычных і цікавых гарадоў Беларусі – г. Гродна.  Такое падароржжа стала своеасаблівым пагружэннем у даўно мінулыя часы.

img_20250620_120420.jpg

Турысты змаглі прайсціся па аўтэнтычных вулачках старадаўняга Гродна, наведаць Барысаглебскую царкву 12 стагоддзя, Фарны касцёл у імя Св. Францішка Ксаверыя, панараму ракі Нёман з Замкавай гары, пажарную каланчу 19 ст . і шмат чаго іншага. Захавалася тут і старадаўняя гарадская традыцыя – кожны дзень, у 12 гадзін дня,  з верхняй пляцоўкі башні льюцца гукі “Беларускіх фанфар”. Гэта трубач у старадаўнім убранні нагадвае гродзенцам, што ў горадзе ўсё добра і спакойна.

img_20250620_154923.jpg

Наведалі і знакавае месца Беларусі – Аўгустоўскі канал — гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., які размясціўся ў рэспубліканскім эка-заказніку “Гродзенская пушча” і па праву лічыцца адным з самых чыстых  у экалагічным плане мясцін Беларусі. Асаблівыя эмоці атрымалі ад прагулкі на цеплаходзе са шлюзаваннем.

Источник :https://valozhin.by/23062025/rabotniki-selgaspradpryemstva%d1%9e-rayona-i-ih-semi-navedali-grodna/

Задайте вопрос