Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Общий стаж работы семейной династии механизаторов Соломко – 172 года в одном хозяйстве!

21.07.2025

У жыцці кожнага чалавека самымі галоўнымі і значнымі застаюцца сям'я, хата, плённая праца. А калі гэта не проста сям'я, а працоўная дынастыя, дзе некалькі чалавек з пакалення ў пакаленне, як эстафету, перадавалі адну і тую ж прафесію, то і цана ёй асаблівая. У сельскай гаспадарцы гэта дынастыі механізатараў і шафёраў, жывёлаводаў і ветэрынараў. Менавіта на іх трымаецца сельская гаспадарка.

Гонарам у ААТ «Агра-Дубінскае» стала сямейная дынастыя механізатараў Саломкі. Агульны стаж працы працаўнікоў сяла склаў 172 гады. Пра сваю працу ў гаспадарцы расказаў старэйшы з братоў Віктар Саломка:

photo_2025-07-15_15-21-44-kopiya.jpg

Наш бацька Васіль Васільевіч Саломка родам з Узбалоты. А мы з братам Іванам нарадзіліся ў Дубіне. Так і жывем тут, і працуем усё жыцьцё. З 1979 года я ў калгасе. Атрымліваецца, што памятаю ранейшыя назвы "Радзіма" і "Зара". Назвы мяняюцца, а мы, нязменныя працаўнікі, застаемся.

Адразу пасля школы і пайшоў працаваць. Жыццё навучыла шматлікім прамудрасцям прафесіі. У пачатку васьмідзесятых у войска схадзіў, вярнуўся дадому, ажаніўся з добрай дзяўчынай. Усё, як трэба. Вось сын мой Сяргей малайчына, чатыры гады вучыўся на механіка ў Мар'інай Горцы. Калісьці і са мной памагатым працаваў на камбайне. Я сам і араў, і культываваў зямлю, і кормы развозіў, і ўраджай прыбіраў - усюды паспрабаваў свае сілы за гэтыя гады. Дарэчы, я на пенсіі, але працягваю працаваць, а як жа без працы. Бацькі нашы - сапраўдныя працаўнікі: мама даяркай, бацька трактарыстам прапрацавалі ўсё жыццё і нас працаваць навучылі.

- Віктар Васільевіч, з вышыні свайго вопыту якую параду можаце даць маладым датычна стаўлення да працы?

- Сур'ёзна трэба ставіцца да працы. Імкнуцца выбіраць тую справу, якая па душы, а так і займацца няма чаго. Для мяне праца ў калгасе мае шмат плюсаў - гэта і жыццё на свежым паветры, і прастор роднай зямлі, зноў жа пытанне жылля хутка вырашаецца. Ну а заробак ад кожнага асабіста залежыць.

Па працягласці працоўныя дні розныя бываюць. Ва ўборачную гарачую пару або пасяўную, вядома, з самай раніцы і да ночы працуем. А што рабіць - ураджай чакаць не будзе. Мне падабаецца быць у руху і на паветры. Узімку лягчэй, можна адпачыць. На камбайне падабалася працаваць заўжды. Цяпер гіганты больш сучасныя з кандыцыянерамі. Працуй сабе ў задавальненне. Раней было складаней. Памятаю яшчэ камбайн "Ніва" ці "Ліда". З бацькам памагатым пачынаў працаваць на СК-4: без кабіны мадэль, толькі казырок. Памятаю, то на лесвіцы стаю, побач з бацькам, то за камбайнам бягу. Так што ёсць што ўспомніць!

Дзяліцца сваім меркаваннем аб прафесіі і жыцці ўвогуле брат Іван Саломка:

photo_2025-07-15_15-20-49-kopiya.jpg

- Што хаваць, праца ў нас цяжкая, але неяк спраўляемся, куды дзенешся. Не люблю шмат размаўляць, калі сапраўды, трэба справай займацца. Я маладзейшы за брата на 10 гадоў. Канешне, бачыў, як ён пачаў працаваць у гаспадарцы. Нягледзячы на ўсё, калісьці і я абраў гэты шлях, чаму - складана сказаць.

Так выйшла. З 1992-га працую, трыццаць тры гады атрымліваецца. Усякага пабачыў за гэты час, на многіх відах транспарту паспрабаваў свае сілы. У кожную працу трэба ўцягнуцца, углыбіцца, і ўсё атрымаецца.

Працую не толькі для выніку, але і для сваёй сям'і, асабліва для дачкі. Яна ў мяне разумніца: скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, уладкавалася ў Мінску па спецыяльнасці. Жонка працуе ў школе, яна - педагог. Так што я, можна сказаць, яшчэ і вечны вучань. Вечарамі любім з жонкай расказваць адзін аднаму пра падзеі дня. Клопат аб маіх жанчынах - лепшы стымул працягваць працаваць.

Наогул жыць у вёсцы падабаецца, не ўяўляю сябе ў горадзе. Ды і бацькі нашыя не маладыя, гэта таксама пэўны ўзровень адказнасці. Калі дачка вучылася, то жыла ў студэнцкай вёсцы. Часта з жонкай да яе ездзілі. І вось неяк сяджу ў машыне і на новабудоўлі гляджу, а там паверхаў не злічыць: і 20, і 21! Думаю, ну вось што тамака можна рабіць? Нават думка аб тым, што мог бы і я так жыць, у каменным мурашніку, спалохала. Мне здаецца, што ўсё ж жыццё і праца ў вёсцы - гэта вельмі маё.

У дзевяностыя гады цяжкавата было, калі калгасы развальваліся на вачах, месяцамі без заробку. А зараз, калі падумаць, жыць жа можна, толькі трэба працаваць сумленна.

photo_2025-07-11_17-15-11.jpg

Самы малодшы з дынастыі Сяргей Саломка аказаўся цікавым суразмоўцам. Вось што аб жыцці і працоўных буднях распавёў малады, але ўжо дасведчаны нашчадак сваёй сям'і:

- З дзяцінства знаёмы з прафесіяй механізатара. Пачынаў з бацькам на камбайне памагатым. Пасля вучобы на адпрацоўку ў родны калгас вярнуўся. З 2016 года, з невялікім перапынкам, тут і працую. Паспрабаваў быў у сталіцы ўладкавацца. Атрымалася, але нязручны графік, і дадому дабіраўся зусім позна. Асноўная мая спецыяльнасць, дарэчы, - тэхнік-механік. Падчас вучобы навучалі і ведам агранома, жывёлавода - усяго патроху. У сельскай гаспадарцы трэба шмат ведаць. А так любы з сельскагаспадарчых відаў транспарта магу разабраць і сабраць назад. Жонка працуе ў калгасе бухгалтарам. У свой час прыехала з Ваўкавыска пасля вучобы, выйшла за мяне замуж і засталася. Калгас выдаў жыллё, сям'я ёсць, што яшчэ трэба. У Менск больш і не цягне. А захочам прагуляцца па сталіцы, дык язды тут 40 хвілін усяго.

 Першая мая практыка доўжылася два месяцы, два месяцы было да 18, а я ўжо з правамі на трактар. Безпекі Паспрабаваў свае сілы ў розных кірунках. прафесіі не заўсёды атрымоўваецца выкраіць час для такіх паездак. Але калі ўжо едзем, то на Нарач ці Браслаўскія азёры.

Источник:https://valozhin.by/21072025/mastera-svoego-dela/

Задайте вопрос