Хто з беларусаў не чуе сэрцам голас цымбалаў? Пераменлівыя як вецер і старадаўнія як камяні, гучалі беларускія цымбалы 26 лістапада ў канцэртнай зале ДУА “Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў імя К І. Паплаўскага” падчас сольнага канцерта настаўніцы Алены Аляксеяўны Кузняцовай . Музыка на любы густ: народныя мелодыі, класічныя творы, знакамітыя саўндтрэкі.Таксама слухачы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю беларускіх цымбал. Але самае галоўнае, што кожны зразумеў у гэты вечар - нам ёсць чым ганарыцца. Сучасныя цымбалы могуць здзівіць і зачараваць. Іх голас здаецца мілагучным і светлым. Гэта кранальная мелодыя нашай Радзімы.





