Напярэдадні святкавання стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі Валожынскі раённы камітэт “БРСМ” прыняў у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі навучэнцаў СШ № 2 г. Валожына – пераможцаў алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, валанцёраў з атрада “Добрае сэрца”. Яўген Ермаловіч, Надзея Марозава, Станіслаў Стасяловіч, Кацярына Бацян і Вікторыя Лоўчая атрымалі членскія білеты з рук былога першага сакратара РК Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі Льва Вадзімавіча Бяляўскага, значкі ўручала Юлія Лагуціна – в. а. першага сакратара РК “БРСМ”. Хлопцаў і дзяўчат урачыста павіншавалі, прагучалі шчырыя пажаданні і парады.
Настасся ЛЯВІНСКАЯ,
фота аўтара


