Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

ПРЫНЯЛІ Ў САЮЗ МОЛАДЗІ

14.11.2017

Напярэдадні святкавання стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі Валожынскі раённы камітэт “БРСМ” прыняў у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі навучэнцаў  СШ № 2 г. Валожына – пераможцаў алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, валанцёраў з атрада “Добрае сэрца”. Яўген Ермаловіч, Надзея Марозава, Станіслаў Стасяловіч, Кацярына Бацян і Вікторыя Лоўчая атрымалі членскія білеты з рук былога першага сакратара РК Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі Льва Вадзімавіча Бяляўскага, значкі ўручала Юлія Лагуціна – в. а. першага сакратара РК “БРСМ”. Хлопцаў і дзяўчат урачыста павіншавалі, прагучалі шчырыя пажаданні і парады.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Задайте вопрос