Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

АДСТАЯЛІ ЗВАННЕ ЛЕПШЫХ

19.12.2017

 

    Нядаўна ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўшаноўвалі лепшыя маладзёжныя экіпажы і маладых вадзіцеляў, якія паказалі высокія вынікі ва ўборачнай кампаніі 2017 года.

    Перадавікоў жніва чакала шырокая праграма. Спачатку — наведванне Мінскага завода колавых цягачоў, знаёмства з вытворчасцю і тэхнікай. Экскурсія выдалася насычанай і карыснай, бо атрыманая інфармацыя спатрэбіцца ў прафесійнай дзейнасці. Яшчэ адны ўдзельнікі мерапрыемства — кіраўнікі раённых арганізацый прафсаюза АПК і тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» — паглядзелі экспазіцыю ў Нацыянальным гістарычным музеі.

    У другой палове дня адбыўся абласны турнір па боўлінгу сярод маладзёжных лідараў уборачнай па выніках акцыі «Маладая Міншчына — за ўраджай!». Такое завяршэнне сезона стала добрай традыцыяй і праходзіць шосты год запар. Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання дыпломамі і ўручэнне грашовых прэмій. Лепшымі работнікамі Валожынскага раёна сталі механік ААТ «Лоск» — Уладзіслаў Ярота, механізатар ААТ «Агра-Дубінское»  —  Аляксей Барэйка і Аляксандр Макарэвіч  —  вадзіцель КСУП «Падбярэззе».

    Заліковая гульня ў боўлінг прайшла ў сяброўскай атмасферы, прадстаўнікі гаспадарак з усёй вобласці знаёміліся з калегамі, размаўлялі, абменьваліся вопытам. Але на дарожцы ігракам трэба было паказаць спрыт, трапнасць, праявіць свае спартыўныя здольнасці, уменне быць камандай. І тут хлопцы з нашага раёна адстаялі права быць у кагорце лепшых — каманда заняла другое месца.

Задайте вопрос