18 мая 2018 года тэрыторыя Івянецкага музея традыцыйнай культуры на некалькі гадзін ператварылася ў “Тэрыторыю дзяцінства”.
Маршам сустракалі гасцей Кацярына Радзівілава і гурт “Рарог” Івянецкай школы мастацтваў. Вельмі актыўна далучыліся да майстар – класа па танцах навучэнцы івянецкай сярэдняй школы і школы – інтэрната, якія прыйшлі ў музей, каб адзначыць міжнародны Дзень музеяў.
Гасцям была прадстаўлена выстаўка “Успамін з дзяцінства”, якая створана дзякуючы івянчанам, якія прынеслі ў музей рэчы, што захаваліся з дзяцінства. Гэта не толькі цацкі, а і школьныя прыналежнасці, адзенне, прадметы быту.
Асабліва спадабаліся дзецям гульні, што ладзілі супрацоўнікі музея. Бэрак, мора хвалюецца – раз!, тры – пятнаццаць – дзесяць – дваццаць, класікі – вядомыя з савецкіх часоў.
А на завяршэнне ўсе частаваліся гарбатай з хатняй выпечкай.


