Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

“Валожынская зямля – я часцінка твая…”

25.05.2018

22 мая ў Валожынскім краязнаўчым музеі урамках акцыі “Ноч музеяў” прайшла вечарына “Валожынская зямля – я часцінка твая…”, прысвечаная году Малой радзімы.

Для кожнага чалавека самыя дарагія ўспаміны пра тыя мясціны, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады. Гэта горад ці вуліца ў горадзе, невялікі дворык ці вёсачка, лес ці прыгожая рачулка, квітнеючы луг ці жытнёвае  поле… Многія жыхары Валожыншчыны  цікавяцца гісторыяй сваіх мясцін, вывучаюць свае карані, а таксама лёс і біяграфію знакамітых людзей, якія пісалі летапіс  нашага краю, праслаўлялі яго ў сваіх песнях, паэмах і  вершах. Бягучы год багаты на вядомых юбіляраў, якія любілі нашу Валожыншчыну і правялі тут значную частку свайго жыцця.

У праграме мерапрыемства гасцям  было прапанавана віртуальнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітых літаратурных дзеячаў-юбіляраў:

Канстанцыі Буйло і В.І.Дуніна-Марцінкевіча;

выстава, на якой былі прадстаўлены асабістыя рэчы беларускай паэтэсы К. Буйло з Беларускага дзяржаўнага архіва -музея  літаратуры і мастацтва.

Для наведвальнікаў мерапрыемства былі аформлены кніжныя  вітрыны:

“Яе радкоў ты не забудзь, яны табе скажуць нямала…”;

“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…”;

“Зямлі Валожынскай і землякам…”

Вельмі ярка прайшла акцыя: “Чытаем класікаў разам!” Госці вечарыны праявілі актыўнасцью.Яны вельмі шчыра і натхнёна чыталі вершы К. Буйло і В. Дуніна-Марцінкевіча на польскай і роднай мове.

Парадаваў гледачоў народны гурт народнай  песні “Сваякі”, які выканаў песню на словы К. Буйло “Люблю мой край, старонку гэту”, а таксама іншыя музычныя творы пра нашу родную Беларусь. Вельмі мілагучна гучалі беларускія песні ў выкананні салісткі РЦК Лявіцкай Веры.

В. Дунін-Марцінкевіч заснаваў беларускі народны тэатр, пра што таксама гаварылася на вечарыне. Зямля Валожынская ганарыцца гэтым і сёння паспяхова працягвае справу вядомага драматурга. Нечаканым сюрпрызам для наведвальнікаў стала  выступленне юных артыстаў з тэатра-студыі “Летуценнікі”сярэдняй школы №1 г. Валожына. Гледачам была прапанавана п’еса “Прымакі” Янкі Купалы. Творчая група вучняў разам з настаўнікамі, кіраўнікамі тэатра-студыі Бітэль А.І., Кізік Г.К., і музыкальным  кіраўніком  Саухінай Л.А., была  ўзнагароджана крыкамі “Брава!” і моцнымі апладысментамі.

Удзельнікі  мерапрыемства  выступалі ў  вобразах К. Буйло, В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама людзей, чые лёсы звязаны з жыццём і творчасцю нашых знакамітасцей: Ядвігіна Ш, Уладзіслава Сыракомлі, Уладзіславы Станкевіч.

На працягу ўсяго вечара для гасцей працавала арт-кафэ “Фальварак“, дзе можна было адведаць беларускае сала з  салёнымі  агуркамі і цыбуляй, а таксама выпіць кубак гарбаты або кавы з салодкімі пачастункамі.

Задайте вопрос