Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

“ТэраКот”

29.05.2018
19 мая сумесна з гільдыяй керамістаў, пры падтрымцы Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, у Ракаве быў праведзены фестываль керамікі “ТэраКот”. На свяце былі наладжаны: выстава-продаж майстроў керамістаў і іншых майстроў ДПМ, майстар-класы, тэматычныя забавы, дзіцячыя атракцыёны і інш. Ракаўскі ЦНТ прадставіў выставу работ гурткоў ДПМ “Ткачыкі”, і “Майстроўня”. Наведвальнікі мелі магчымасць атрымаць майстар-клас па ткацтве паясоў, вышыўцы, саломапляценню, выцінанцы і інш. На сцэнічнай пляцоўцы святочны настрой падтрымлівалі вядучыя калектывы раёна, а таксама госці з Вілейшчыны, Мінска, а/с “Ганка”. Фестываль стаўся месцам для сямейнага адпачынку, так як праграма была цікавай і змястоўнай для прадстаўнікоў усіх узроставых катэгорый.

Задайте вопрос