Генерал Каверскі быў з 1865 г. жанаты з Эльжбетай Плевака і такім чынам зрабіўся ўладальнікам Івенца, пра развіццё якога клапаціўся. У 1904-1907 г. ён пераважна з уласных сродкаў пабудаваў касцёл Св. Аляксея ў мястэчку, якое 40 гадоў да гэтага было пазбаўленае каталіцкага храму, дамогшыся гэтага права асабіста ў імператара Мікалая ІІ і назваўшы касцёл у гонар святога – нябеснага патрона царэвіча Аляксея.
Род Плевакаў, які даў таксама славутага расійскага адваката Фёдара Плеваку, валодаў Івенецкім графствам на працягу ХІХ ст. (з улікам шлюбу Эдварда Каверскага і Эльжбетай Плевака – да І сусветнай вайны). Сёння існуе Таварыства роду Плевака, якое аб’ядноўвае спадкаемцаў роду ў Польшчы, Расіі і іншых краінах свету, і якое апякуецца краязнаўчай дзейнасцю, папулярызацыяй гісторыі і сучаснасці Івенца і былога Івенецкага графства ў свеце.
На здымках: карта Э.Каверскага 1902 г. і момант урачыстай яе перадачы Аляксандрам Плевакам дырэктарцы Івенецкаму музею традыцыйнай культуры Валянціне Адамовіч.


