Некалькі год у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры праводзяцца батлеечныя спектаклі. Гісторыя батлейкі на Беларусі, выраб лялек, традыцыі – усё гэта зацікавіла вучняў мясцовай школы. Разам з настаўніцай Парыза Наталляй Чаславаўнай вучні трэцяга класа сталі удзельнікамі майстар – класа, у выніку якога самі паказалі спектакль Цар Ірад.


