Навучэнцы ДУ “Івянецкі дом – інтэрнат для дзяцей – інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця” сумесна з валанцёрамі РГА “Благо Твори” 27.03.2019 г. наведалі ДУ ”Івянецкі музей традыцыйнай культуры”. Група дзяцей на чале з Сабалеўскім В.А. частыя госці ў музеі. Яны з цікавасцю разглядаюць экспанаты, цікавяцца гісторыяй і заўсёды пакідаюць аб сабе найлепшыя ўражанні.


