Трапілі яны ў музей дзякуючы жыхару горада Валожын, які перадаў нам свае знаходкі.
Значная частка манет – гэта манеты ХІХ стагоддзя і савецкага часу, якія актыўна выкарыстоўваліся на Валожыншчыне. Акрамя мясцовых грошай трапілі манеты з Францыі, Германіі і Польшчы.
Самай старэйшай з’яўляецца манета Расійскай імперыі, якая датавана 1799 годам. На аверсе выява вензеля імператара Паўла І “П”, увянчанага каронай, ніжэй рымская лічба “І”. На ревэрсе – намінал, дата выпуска і абазначэнне манетнага двара.


