Яна асвятляе падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Валожыншчыне. Асобныя часткі выставы прысвечаны: акупацыйнаму рэжыму, усталяванаму з першых дзён захопу горада, яўрэйскаму гета, створанаму на тэрыторыі горада, “Партызанскай рэспубліке” у Налібокскай пушчы, удзельнікам вайны, якія нарадзіліся на Валожыншчыне. На выставе прадстаўлены арыгіналы дакументаў таго часу, асабістыя рэчы партызан ды рэпрэсаваных.


