Алег Вечар, Наталля Салаўёва, Сяргей Іванькоў падзяліліся ўспамінамі пра сваіх бацькоў. А.П.Нядзвецкая, страшыня Савета ветэранаў Івянца, расказала пра арганізацыю, пра лёсы некаторых ветэранаў, акцэнт зрабіла на асобу І.В.Елістратавай, якая у гэтым годдзе адзначыць сваё 95 – ці годддзе.
В.А.Сабалеўскі ўзгадаў пра Ф.Л.Гольдшміта, пад началам якога працаваў 20 год.
Надзя Чмырова, Дзіяна Бібік, Ангеліна Закрэўская, Ірына Сухавецкая пранікнёна чыталі вершы пра вайну. Асобна адзначылі вершы У.Д.Градоўкіна, ветэрана, былога настаўніка, аўтара трох невялікіх зборнікаў вершаў.


