Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Старажытнае мястэчка Івянец сустракала ў суботу, 24 жнiўня, рамеснікаў з усёй Мінскай вобласці. У колішнім цэнтры ганчарнага мастацтва адбылося дзевятае абласное свята-конкурс «Гліняны звон»

26.08.2019

Форум, асноўнай часткай якога стаў пленэр керамістаў, прайшоў на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры. Схаваўшыся ад гарачага жнівеньскага сонца пад шатамі цяністых векавых дрэў, майстры стваралi збаны і збаночкі, глечыкі, свістулькі і нават цэлыя кампазіцыі.

— Сёння ў гэтым гістарычным месцы сабраліся людзі, якія прадстаўляюць старажытнае мастацтва гліны і агню — ганчарства, — сказаў, адкрываючы свята, старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута. — Дзявяты раз праходзіць яно на тэрыторыі сталічнага рэгіёну. Памятаю, як сустракаліся мы ў Любані, Лагойску, Радашковічах. Так бы, напэўна, і падарожнічалі з горада ў горад, каб не ўзяў свята-конкурс пад сваю апеку старажытны ганчарны цэнтр — Івянец. І тут проста нельга не сказаць дзякуй кіраўніцтву Валожынскага раёна, якое, разумеючы каштоўнасць і ўнікальнасць гэтага віду мастацтва, робіць усё магчымае для таго, каб цікавасць да конкурсу не гасла. Сёлета на «Гліняны звон» прыехала 64 майстры “глінянай спраывы” з усёй Міншчыны. Па колькасці ўдзельнікаў гэта адно з самых маштабных святаў у сваёй гісторыі.

Мінск, Фаніпаль, Заслаўе, Клецк, Слуцк, Лагойск, Барысаў, Вілейка, Салігорск, Івянец і іншыя гарады вобласці былі прадстаўлены на мерапрыемстве. Побач з масцітымі майстрамі працавалі тыя, хто толькі-толькі пачынае засвойваць рамяство і ,нават, зусім юныя.

Івянец прадстаўлялі восем ганчароў і чатыры майстры дэкаратыўнай пластыкі са сваімі вучнямі.

Тры гадзіны былі адведзены канкурсантам на стварэнне шэдэўра. За іх працай сачылі як члены журы, так і шматлікія госці свята.

Узнагароджанне пераможцаў праходзіла тут жа, на музейнай тэрыторыі. Адзін за адным паднімаліся на яе прадстаўнікі сталічнага рэгіёну, а таксама мясцовыя, івянецкія майстры. І для кожнага ўдзельніка ў членаў журы знаходзіліся цёплае слова і падарунак.

За зберажэнне і творчае развіццё мастацкіх традыцый ганчарства ўзнагароду атрымалі выхаванцы студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбніца» з Салігорскага раёна, у намінацыі «Лепшы настаўнік» перамагла Таццяна Раманчук з Лагойскага раёна, лепшым сямейным калектывам прызнана сям’я Скрыпкаў з Івянца.

Пераможцы былі названыя ў больш чым 10 намінацыях, а самая высокая ўзнагарода, гран-пры конкурсу, дасталася Мікалаю Стрэльчанку з Лагойска.

Задайте вопрос