Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”

10.09.2019

7 верасня 2019 года ў г.Слуцк прайшло абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”. У рамках свята адбылося абласное свята-конкурс “Беларуская лялька”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі нашага раёна. Адна з самых маленькіх удзельніц Даша Дробыш атрымала каштоўны падарунак і дыплом “За творчы дэбют”, а творчая дэлегацыя Валожынскага раёна была адзначана дыпломам “За прэзентацыю рэгіянальных відаў рамёстваў”.

Адным  з момантаў свята “Слуцкія паясы”  стала  дэфіле традыцыйных вясельных строяў. Сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне ад нашага раёна  падрыхтавала дырэктар Ракаўскага  цэнтра народнай творчасці Хрысціна Станіславаўна Лямбовіч. Малады з маладой у  вясельных убраннях 50-х гадоў,  бальшанкі - сяброўкі нявесты, маці нявесты, сват, музыкі весела, цікава і незабыўна   адлюстравалі  ў сваім прадстаўленні-дэфіле частку вясельнага абраду нашага раёна.     

Задайте вопрос