На мерапрыемства былі запрошаны і бацькі дзяцей. Выстава садавіны і гародніны “З рога ўсяго многа” з прысядзібных участкаў прысутных упрыгожыла святочнае мерапрыемства, а дзеці даведаліся аб карысных якасцях раслін, адгадвалі загадкі. У праграме адбывалася знаёмства з восеньскімі народнымі святамі, прыметамі і прыкметамі восені. Самае галоўнае месца ў экспазіцыі было вызначана для дажыначнага снапа. Завяршылася святочнае мерапрыемства салодкім сталом, падрыхтаваным удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Рошчына” і бацькамі гурткоўцаў.


