У нядзелю, 6 кастрычніка 2019, супрацоўнікі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці наведаліся з віншавальнымі паштоўкамі да пажылых настаўнікаў, якія ў свой час з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці ўстановы культуры мястэчка. У якасці віншавання гучалі ўдзячныя словы, пажаданні добрага здароўя. На памяць аб сустрэчы былі ўручаны кветкі і сувеніры, зробленыя рукамі навучэнцаў гуртка “Ткачыкі”.


