Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Cвяточны канцэрт «Мама, за все тебя благодарю!»

18.10.2019

У сярэдзіне восені – 14 кастрычніка –  Беларусь адзначае Дзень Маці. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У нашай краіне Дзень Маці святкуюць з 1996 г., неабходна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь – гэта адзіная краіна, дзе святкаванне Дня Маці прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У гонар гэтага цудоўнага свята на базе ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» прайшоў святочны  канцэрт «Мама, за все тебя благодарю!». Шмат цёплых слоў было сказана вядучымі Вікторыяй Трахімовіч і Уладзімірам Ціханоўскім. З самым добрым і “цёплым” святам, жанчын-маці Валожыншчыны павіншаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Шакун Ігар Уладзіміравіч. Таксама з віншавальнымі словамі звярталіся: старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” – Галіна Фадзееўна Рай, камандзір 153-й асобнай Кёнінгсбергскай ордэна Чырвонай зоркі, радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння Андрэй Віктаравіч Калач, началнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Аляксандр Ігаравіч Сівы, намеснік начальніка Валожынскага РАУС Сяргей Аляксандравіч Гелда, галоўны  дзяржаўны  інспектар па надзору за тэхнічным станам машын і абсталявання Віталій Генадзьевіч Бычкоўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Анатольевіч Балінаў.

У гонар свята, музычныя падарункі гледачам даравалі: народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, узорная студыя эстраднай песні  “Праменьчыкі”, харэаграфічны калектыў “Тандэм”,  настаўнікі і навучэнцы Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль “Візаві”, салісты горада і раёна.

Задайте вопрос