Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

Выстава «Усё пра грошы»

24.10.2019

23 кастрычніка 2019 года, у выставачным пакоі “Родам з СССР” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” адбылася сустрэча жыхароў горада з калекцыянерам Уладзімірам Каспяровічам. Ён прадставіў калекцыю грошавых знакаў – манет і банкнот, і адпаведную літаратуру на выставе “Усё пра грошы”.

Уладзімір Казіміравіч расказаў прысутным аб тым, як уплываюць грошы на ход гістарычных падзей, эканомікі і культуры. І з якой нагоды выпускаліся тыя ці іншыя грошы. У калекцыі асобнае месца займаюць манеты, якія сабраны ў асобным альбоме “Памятныя і юбілейныя манеты СССР”.  Калекцыянер паведаміў аб самых значамых і дарагіх манетах у гісторыі нумізматыкі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Выстава цікава як для дарослых, так і для школьнікаў.  

Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць выставу “Усё пра грошы”, якая будзе працаваць да 16 лістапада 2019 года.

Наш адрас:  вул. Партызанская ,26

(народнае аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца”)

Задайте вопрос