Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

«Выбаршчык, усё ў тваіх руках» – акцыя з такой назвай прайшла 9 і 10 лістапада ў раённым цэнтры.

13.11.2019

акцыя з такой назвай прайшла 9 і 10 лістапада ў раённым цэнтры.

У гэтыя дні прадстаўнікі БРСМ, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзаў правялі пікеты, каб яшчэ раз расказаць жыхарам і гасцям Валожына аб правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны праінфармавалі сустрэтых людзей аб мерапрыемствах, якія будуць арганізаваны на выбарчых участках у дзень выбараў, а таксама запрасілі іх праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў час маючай адбыцца кампаніі.

Валанцёры прайшліся па вуліцах горада, завіталі ў буйныя гандлёвыя кропкі, пабывалі на аўтавакзале і фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, у мікрараёне Сельгастэхніка, зайшліся ў цэнтральную раённую бальніцу, а ў нядзелю – папрацавалі на кірмашы і ў «Еўраопце», іншых грамадскіх месцах. Усюды іх сустракалі ўсмешкамі і абяцаннямі абавязкова зрабіць свой выбар.

Сяргея САДОЎСКАГА, http://psl.by/

Задайте вопрос