Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў

09.12.2019

Кожны год 3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Цікава і разнастайна заўсёды праходзіць ён у Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і маладых інвалідаў.

Вось і на гэты раз да нас прыехалі даўнія сябры са знаёмай далёка за межамі Беларусі гандлёвай сеткі “Віталюр” на чале з намеснікам начальніка аддзела маркетынгу Таццянай Локун. І прыехалі з мноствам салодкіх падарункаў, а таксама з сертыфікатам на 52 тысячы рублёў, якія, як адзначыла наш дырэктар Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч, вельмі спатрэбяцца пры абсталяванні вытворчых майстэрняў. Словы падтрымкі пачулі мы і ад старшыні Валожынскай раённай арганізацыі БТІ Віктара Субача. Ну а выхаванцы парадавалі гасцей і ўсіх прысутных сцэнічным майстэрствам, паказалі цікавы канцэрт і падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

 Алена ЛЫСЕНКА, вучаніца 8 класа Івянецкага дома-інтэрната

Задайте вопрос